Дзень Роднай мовы

21.02.2020

     

       Дзень Роднай мовы пачаўся ў нашай установе адукацыі з ранішняй гутаркі "Нашы знакамітыя Беларускія песняры". Выхавацелі расказалі дзецям пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі. Таксама была аформлена ў рознаўзроставай групе палічка роднага слова.

      Вельмі спадабалася дзецям гульня "Скажы па-беларуску", мэта якой дапамагае засваенню граматычных структур беларускай мовы ў працэсе зносін, развіццё ўмення разумець родную мову і размаўляць па-беларуску.

       Затым выхаванцы сдзейснілі экскурсію ў мемарыяльны музей-сядзібу "Акінчыцы", дзе з цікавасцю слухалі  расповяд пра маленства Я.Коласа, з якім пазнаёміла дзяцей экскурсавода Міцкевіч С.П..

       На прыканцы дня выхаванцы з цікавасцю сталі ўдзельнікамі пальчыкавага тэатра і прадэманстравалі малодшым выхаванцам казку "Зайкава хатка". Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і пазітыўны настрой на ўвесь дзень.